Адрукоўка

Ня раз натыкаўся ў сеціве на такую сытуяцыю: нехта выпраўляе кашмарнае слова адрукоўка (няма такога ў беларускай мове!) — маўляў, гэта недарэчная калька з расійскае, трэба толькі памылка друку, а ў адказ адбрэхваюцца, што слова нармальнае, як заўжды пачынаючы мантру "мова разьвіваецца, мова зьмяняецца", пашыраючы яе да "мова імкнецца да спрашчэньня, мінімалізацыі". Ага, як-жа. Мінімалізацыя і эканомія сяродкаў тут ня мовы, а лянотных расійскамоўных мазґоў такіх "знаўцаў". Нешта ў расійскай ніхто не заклікае эканоміць моўныя сяродкі, кажучы "аистянка" заміж аистовое гнездо, дый нават знакамітую беларускарасійскую "шуфлядку" ніхто ў норму ўвесьці не сьпяшаецца. Эканомія моўных сяродкаў — гэта то, што хормы наведнік, распаўсюднік паступова бяруць верх над наведвальнікам і распаўсюджвальнікам, то, што зьмена (як дзеяньне) ужываецца часьцей за зьмяненьне, гэта зьяўленьне хормаў супраціў, распаўсюд побач з супраціўленьне, распаўсюджваньне і г. д.
А адрукоўка і пад. — гэта толькі вашы расійскамоўныя мазґі, спадары "мінімалізатары", лянота, нязнаньне, нежаданьне пераключацца ў їншую моўную парадыґму.

Зрэшты, што казаць — ’унь, вялікі "нармалізатар", галоўны рухавік апошніх зьмяненьняў у правапісе, "тожабеларус" ад мовазнаўства Їўчанкаў быў выдаў калісьці: "У законе аб правапісе памылак няма — толькі адрукоўкі." Але з гэтым таварышам і ягоным стаўленьнем да беларускае ўсё ясна.

Так што я таксама зэканомлю моўныя сяродкі: з "адрукоўкамі" — нах.й! Мінімалізуйце мову, у якой думаеце. А думаюць гэтакія "мінімалізатары" не пабеларуску.

P. S. Само-сабой, у слоўніках тае адрукоўкі няма (пакуль, дзякуй Богу).

Сібір, Сыбір, Сыбэрыя

Зь сяброўскае падачы даў увагу, што ў ВыкіпЭдыї замацавана напісаньне Сыбір:
https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Сыбір.

Зь якога пераляку тут цьвёрдае [с] — Сыбір, а не Сібір — нямаведама!

БКП-2005, якога нібыта мусяць пільнавацца выкіпэдыстыя, канкрэтна гэта слова абмінае, як абмінае ён і яшчэ нямала склізкіх і спрэчных момантаў, падазраю, што сьвядома (дарэчы, там мы можам дазнацца, што адпаведнікам такога "частага" расійскага слова як "метизы" будзе беларускі выраз мэталёвыя вырабы, зато пра "рэдкія" Сібіры-Сыбіры я нічога не знайшоў). У разьдзеле 22. "ПРАВАПІС І, Ы ПАСЬЛЯ Д/ДЗ, Т/Ц, З, С" пра гэта нічога ня пішуць, і правільна, бо, як адзначаецца ў зносцы, "Разьдзел датычыць пазычаньняў з моваў, у якіх няма процістаўленьня паводле цьвёрдасьці–мяккасьці або такая апазыцыя ня мае сэнсаадрознага значэньня".

Таму варта зазірнуць у "Этымалагічны слоўнік", а ён паведамляе нам, што дакладнае паходжаньне слова Сібір невядомае, а таксама падае яго напісаньні ў розных знакамітых слоўніках.



Фасмэр з паходжаньнем нам таксама не памагае (ЭСБМ яго ў многім паўтарае).
Ясныя дзьве рэчы: папершае, паходжаньне слова неславянскае, падругое, у беларускую яно прыйшло праз расійскую. А ў расійскай пачатковы зычны ў гэтай назьве мяккі. То якім парадкам ён мог-бы ў беларускай ацьвярдзець?
Дарэчы, у беларускай "народнай этымалёґії" Сібір трывала зьвязваецца з такімі словамі як сіберны, сівер, бо ўспрымаецца як "сіберны" край.

Прабяжэмся па їншых слоўніках — не ў ахвіцыйным правапісе! — жаднымі ліхадзейскімі рукамі злосных "наркамаў" ня праўленых.

Слоўнік Ластоўскага — Сібір.


Вялікалітоўска-расійскі слоўнік Станкевіча — Сібір.
Байкоў і Некрашэвіч — у БРС няма ні "Сібір", ні "Сыбір", у РБС — Сібір, Сыбір. Я ня ведаю, чым меркаваліся слаўнікары, падаючы Сыбір, але-ж і яны на першае месца паставілі адменьнік зь мяккім [с’].
Ах, ну ў Палякаў с цьвёрдае — Syberia. Але пры чым тут, нават зважыўшы на гіпатэтычнае польскае пасярэдніцтва, пра якое мы чыталі ў ЭСБМ, беларуская мова? Мо’ тады адразу "Сыбэрыю" ўлепім?



Ну й чаму тады, нав’ошта гэтае "Сыбір", якая выглядае (ранейшай, пазьнейшай — няважна) кантамінацыяй Сібіру з Syberia, у Выкіпэдыї? Я так мяркую, што толькі каб пахварсіць і "каб непадобна было" — да ахвіцыйнага правапісу чы да расійскае — бяз розьніцы. І, калі казаць пра "непадобна" — чаму тады не падаць гэта слова ў нармальным для беларускае мовы мужчынскім родзе (зноў-такі бач ЭСБМ: "звычайна м. р.")? (Але-ж "геаграфічнАЯ Сыбір" у їх!) Ня ведалі гэтага? Дык я пераконваюся чарговага разу, што ў /пэдыї багата неґрунтоўных людзей, якія многа чаго ня ведаюць, але пільнуюцца прынцыпам "непадобнасьці", заміж таго, каб унікаць розных дурных неўласьцівых для беларускае канструкцыяў накшталт "выкарыстоўваемых", "ужываемых", рознае брыдкае канцыляршчыны et ctr…

Здымкі: ЭСБМ, Этымаляґічны слоўнік Фасмэра, Ласт.сл., Ст.сл., Польска-беларускі слоўнік Волкавай і Авілавай.

Больш двухсот грамаў…

’От скажэце, нармальна будзе, калі хтосьці ўва ўводзінах або ў анатацыї да расійскае кнігі напіша: "... в своей книге автор рассказывает за свои впечатления..."? Ніхто гэтага, вядома, не заўважыць, а калі заўважыць, падумае, што нішто-сабе, усё ў парадку. І, яснае дзела, ні адзін не абурыцца.
Мяркую, усё было-б крышачку інакш. Ды не, ня крышачку.
А ’от у кніжках пабеларуску канструкцыї тыпу "больш двухсот гадоў" чамусьці нармальнымі прапануецца ўважаць. Паспрабуй абурыцца калі, дзе гэтакаму — адразу-ж сычэньне пачуецца з розных кублаў...

У даным разе яшчэ й даўні ўжо пераклад аґлійскамоўнага раману зроблены з... пераказу (sic!) Корнея Чуковскія! Так і я магу перакладнікам чы не ўсяе сусьветнае клясыкі "задзелацца"! Паўтараючы Бэндэра, я ў маленстве такіх перакладнікаў з рагаткі страляў.

Гэта яшчэ ня кажучы пра некаторыя дзівосы на калёсах "акадэмічнага" правапісу, бо дзве–дзвюх, дзвесце–...двухсот!
Спачатку ўпіхваюць нам нагою чужую граматыку, а пасьля розныя ... кажуць, што ў нас дыялект, бо адна і тая-ж із чужою граматыка. Ат, няхай ідуць на...й, трасца їм у бок. І дацяпер нямала падобных "перакладнікаў", "мовазнаўцаў", "пісьменьнікаў" сядзіць па сваїх цёплых утульных гняздэчках, забываючы свайго каліва ведаў мовы, якая їх корміць, як толькі выпырхнуць з-за стала-кармушкі...

Collapse )

(no subject)

Блін, пісаў анатацыю для работы Ваўка-Левановіча, вядома, ахвіцыйным правапісам, хацеў напісаць "паспалітасці"... але праверыў СБМ-2012 — няма! Так, я за многае хвалю гэты слоўнік, хоць на яго за вельмі многае справядліва былі сварыліся, а тут... шкада. Прыйшлося "прэснае" троху "грамадства" ўжыць. Наагул, кандовасьць і заканцылярскасьць гэт’кіх рэчаў, як їх вымагае пісаць пэўная традыцыя (наша?), дужа ня радуе. Ламаць їх трэба паціху, "традыцыї" гэтыя.

Суровыя будні энцыклапэдычнасьці


Педыя такая педыя... Калі расійская вікіпэдыя, хоць натужна й празь сілу, яшчэ прэтэндуе на нейкую энцыклапэдычнасьць, українская яшчэ трудней, то Беларусы нават не стараюцца. І віду ня робяць.
А што, е архетыповы адказ адказам на многія пытаньні: "А на...я?"


Агмень…

Цікава... Я ўжываў ужо слова агмень, не чытаўшы ні Сыса, ні слоўніка Ластоўскага (адзінага, як сьцьвярджае "Слоўнік Свабоды", у якім яно захвіксавана), задоўга да прачытаньня нават "Русыфікацыі..." С. Станкевіча. А, і "Свабоды" я тады ня слухаў. І ў беларускамоўных ды нацыяналістычных колах пакуль не абарачаўся.

Адкуль яно ўзялося ў мяне, тое слова? Сумняюся, што чуў яго ў Клецку. Мяркую, некаторыя словы ўзьнікаюць самі-сабою, неўпрыкмет, як клянок, што бывае праб’ецца ля дома, ніхто не садзіў. І мова ўся так прабіваецца, колькі ні забрукоўвалі яе чужынскім бэтонам.

Чыста IMHO…

’От каб мне хто сказаў — нашто пісаць пабеларуску "імха"? Так, я ведаю, што такое IMHO — in my humble opinion. І я, вядома, у курсе дзела, што ў расійскім сеціўным слэнґу прыжылося слова имхо. А нам гэта нав’ошта? Пагатоў з аканьнем, якое ў край зацямняе і сэнс і паходжаньне. Ня кажучы ўжо, што пераданьне кірыліцаю гэтага слова-абрэвіятуры можа быць розным, прынамсі ў раме клясычнага правапісу: і імхо, і імго, гэта калі без таго недарэчнага ў даным разе аканьня, што дае яшчэ два адменьнікі. Дый вымаўляць, не забываймася, калі прыціск класьці на першы склад, мусім як [jімха] тут ужо ад тых анґлійскамоўных апініяў выходзіць далей як Менск ад Лондану.

’От, маўляў, сеціва вымагае кароткіх напісаньняў... Не-не, не пагаджуся, не праз гэта так пішуць, а праз мэханічны, як заўжды, перанос у беларускую сваїх расійскамоўных думак і звычак. Бо нмд — усяго тры літары, на адну карацей за тыя "їмхі". І не стракаў я яшчэ таго, хто разумее пабеларуску, а не паняў-бы гэт’кага скарачэньня — на маю думку, пагатоў што й значыць гэты беларускі выраз практычна то-сама, што й IMHO, толькі што без акрэсьленьня сьціпласьці (і чы ўсе пра яго ведаюць, пра то акрэсьленьне?), але-ж мы ня станем прыкідвацца, што ў інэтным слэнґу чы баталіях з прыцягненьнем яго сьціпласьць мае хоч якое значэньне?..
Дык чаму-б не "нмд"?

ПРАЦА АБО РАБОТА?

За што я адразу ўпадабаў дзясятую Windows, дык за то, што ў ёй без праблем і шаманскіх камланьняў ставіцца беларуская мова. У сямёрцы я так і ня даў рады. Для мяне гэта важна, я й Opera карыстаю паводле ўмовы праз гэтую-сама прычыну (і в’одгук їм з падзякаю паслаў).

Але я ўсё-такі меўся сказаць пару слоў не пра гэта… Ня то, каб мне кардынальна не падабаўся пераклад Вінды ў беларускую чы ён быў-бы цалком каструбаваты, але пэўныя недарэчнасьці, вядома, есьць, і недарэчнасьці гэтыя праз частае неразуменьне людзьмі сэмантычнае розьніцы між блізказначнымі словамі.

Што адразу кідаецца ў в’очы ў мове W-10 — гэта "завяршэнне працы". Я навет ня стану чапляцца да "завяршэння", хоч тут безумоўна мусіць быць заканчэньне. А в’ось праца муляе дужа. Перакладнік (або перакладнікі; дзякуй їм, нягледзячы на плямы) пэўна што думаў парасійску "завершение работы" і мэханічна пераклаў гэта як завяршэньне працы. А словы праца й работа ў беларускай блізказначныя. але, вядома-ж, ня поўныя сынонімы. Я ня стану прыводзіць слоўнікавыя артыкулы з ТСБМ, можаце самі зірнуць у Скарніку:
праца — http://www.skarnik.by/tsbm/64538,
работа — http://www.skarnik.by/tsbm/68731.

Чаму ў даным разе їменна работа, а ня праца? Наўпрост нібыта із слоўніка гэта не вынікае, але паглядзем уважліва на ўсе пункты артыкула праца і ўбачым, што ні адзін зь їх да кампутара не падыходзіць. Зрэшты, нармальнаму беларускамоўнаму гэтта ў слоўнікі глядзець і ня трэба, бо ён на роўні падсьвядомасьці знае, што ў мэханізма ня праца, а работа — работа кампутара, як работа станка, работа камбайна; праца ў їх можа быць толькі пры моўным ачалавечваньні, але гэта ня той выпадак.

Было, падаецца, нешта на гэты конт чы ў Скрыгана, чы ў Янкоўскага — моўных аўтарытэтаў неаспрэчных, як на мяне, але-ж зараз ня даў рады знайсьці, так што прыйдзецца даць веры мне ды аналізу ТСБМ… У прынцыпе, замнога радкоў можа дзеля такога яснага, простага, відав’очнага пытаньня, але-ж гэтую блытаніну работы-працы бачу ня першага і не дзясятага разу, а колькідзясятага ўжо, калі не колькісотага. Калі перакладаеце, то няможна любую расійскую работу як "праца" падаваць, беларускае работы цурацца ня трэба. Гэта ўсё тая-сама зьява пустотаў, недарэчная гіпэркарэктнасьць, што вядзе да ненатуральнасьці і каструбаватасьці мовы.

МАЛЕНЬКІЯ СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ЎВАГІ

Паспалітасьць — памятайма пра некаторыя рэчы.

Плеяназмы — гэта ня толькі прэйскурант цэн, здача справаздачы, памятны сувэнір, сьметанковае масла, але і: нахабны гопнік, тупы нацызам, хцівыя янкі, імпэрская Расія, шчыры ўтапісты, абывацельскае мяшчанства.

Аксюмаран гэта ня толькі цьвёрдая вада чы халодны агонь, але і расійскі лібэрал (дэмакрат), хвэміністычны мачо, шчыры чыноўнік, добры мент, несваекарысьлівая Нямеччына, Расія ў дабрабыце.

Што да Беларусі: у цяпершчыне ўжо стаўся і плеяназмам і аксюмаранам выраз "памяркоўная/талярантная Беларусь". У нас країна цудаў — і так бывае.
Было ня так. Хочацца зьмяніць.

Што ня есь плеяназмам: шчыры камуністы, запраўдны хрысьцянін.
Што ня есь аксюмаранам: інтэрнацыяналістычны нацыяналізам, эўкумэністычны вернік.

Жыцьцё падкідае нам багата пастак, але будзьма правільныя ў стылістыцы і абірайма свой стыль! )))


  • Current Mood
    cynical cynical

[Кролик — это не только ценный мех, это ещё и] "... верный признак ятя".



Расійцы, далібог, бываюць такімі забаўнымі, калі пра ўсходнеславянскія разважаюць.... Як напісанае наконт беларускае стасуецца зь яканьнем? І як наагул гэтаю "трыадзінаю кампаратывістыкаю" карыстацца?
У ўкраинскай, вядома, і ў пэўных разох зьяўляецца "ідэнтыхвікатарам" былога яця (напэўна, найлепшым "пабытавому"), але-ж беларускую ўтыркаць сюды нашто?

Што цікава, есь такі "ідэнтыхвікатар" і ў нашай мове, але не ў літаратурнай, а ў паўднёва-заходнім дыялекце зь ягоным сяміхванэмным вакалізмам — хванэма [ê], тут то сама, што з українскім і, яна бывае рэхлексам яця. Але зь вялікімі агаворкамі, бо ў адкрытых складох магла дзе-нідзе й не вымаўляцца, у закрытых-жа на’дварот, апроч беглых, зьяўлялася і там, дзе былое е.


Так што і сьмѢх, і грѢх, таварышы.

(З аднаго ня сама дурнога вікі здымак выразаў...)