Ryčard Humel (ryczard_humel) wrote,
Ryčard Humel
ryczard_humel

Сьцяпан Грабчыкаў "Слоўнік паронімаў беларускай мовы"

Адсканаваў вось “Слоўнік паронімаў беларускай мовы” Сцяпана Грабчыкава (Мінск: Народная асвета, 1994.), дзіўна, што яго дагэтуль няма ў сеціве (можа дзе і ёсць, але прынамсі я не знайшоў). Паронімы — гэта словы, блізкія па гучанні, але з рознымі значэннямі; з якіх грэцкіх каранёў зляпілі слова паронім, мяркую, нам усё адно. А вось не блытацца ў словах не ўсё адно, а як паказвае практыка, блытаніна пры параніміі ўзнікае часцяком (абагуліць з абагульніць, адрасат з адрасант і г. д.). Вядома, што не ўсе паронімы ёсць у кнізе, але гэта пэўна што і немагчыма — больш за 3300 слоў таксама немалы масіў, да кожнага падаюцца прыклады правільнага, а часам (што яшчэ больш карысна) няправільнага ўжывання, сінонімы.

Калісьці гэты слоўнік быў мне неблагім дапаможнікам, дай і цяпер цікава пагартаць бывае. А не надта абазнаны ў беларускай мове можа і асабісты лексікон з гэтай кніжкі папоўніць. Так што карыстайцеся, каму прыдасца.
https://vk.com/doc-101888900_444157515
Tags: Беларуская мова, слоўнікі
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • ЯЙЦО, ЯЙКА і їншая весялосьць

    ’От яно надоечы чалавек мяне выправіў, калі я сказаў "яйцы". Курыныя я наўвеце меў. Яйкі — так толькі пабеларуску,…

  • Да 400-годзьдзя сьмерці майстара Шэйкспіра

    Учора было чатыраста гадоў як памёр Ўільям Шэйкспір. Genius. Найзнакаміцейшы выдатны драматурґ, які многімі прызнаецца ці не за найлепшага…

  • -СКИЙ

    Мяне ’от такая рэч цікавіць... Чаму Расійцы, калі ня тычыцца Беларусаў, могуць перадаваць прозьвішчы сваїх-жа з канчатковым хармантам -ски:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 2 comments