Ryčard Humel (ryczard_humel) wrote,
Ryčard Humel
ryczard_humel

Троху няўцямна, але набалела.


’От што такое "наймілагучнейшая мова ў сьвеце"? Хоч так да мае роднае казалі-б, хоч да ўкраїнскае... Спадзяюся, у незанадтай любові да свае мовы мяне западозрыць трудна. Але ўсе гэтыя пустыя шыльды... Што такое "прыгожая" мова і што "непрыгожая"? Што такое "падабаецца" чы "не падабаецца" — так, як мова можа падабацца чы не падабацца, я выдатна разумею — пабытавому, але прыкра чуць разважаньні такога кшталту ад людзей, каторыя адзяржалі нейкую лінґвістычную або бліза к таму адукацыю. Агулам усе гэтыя ацэначныя
(асабліва нэґатыўныя чы супэрлятыўныя) паметы што да моў і їхнае прыгажосьці неяк яра мяне выводзяць ізь сябе... Нэрвовы я.
І тут ня гутарка "на карысьць бедных", бо аб тым і кажу: дурасьць казаць, што нейкая мова "непрыгожая". Ну, так багата вылюдкаў і пра нашу мову кажуць...
Але-ж... яна... "наймілагучнейшая ў сьвеце", так? Ну, для мяне — анягож! Але варта заўжды памятаць, што гэта ня е аб’яктыўным. Няма, зрэшты, "непрыгожых" моў — е адно прыгожыя.


Асабліва тыя, што натуральныя, прыродныя, як наша.


P.S. Некаторыя штучныя (маю тут цалком выдуманыя як эспэранто, сольрэсоль) таксама мне падабаюцца, не павярнецца язык сказаць, што кепскія. Зрэшты, ні на адну мову так не скажу, імпэрская — так, кепская — не.
Tags: Беларуская мова
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • ЯЙЦО, ЯЙКА і їншая весялосьць

    ’От яно надоечы чалавек мяне выправіў, калі я сказаў "яйцы". Курыныя я наўвеце меў. Яйкі — так толькі пабеларуску,…

  • Да 400-годзьдзя сьмерці майстара Шэйкспіра

    Учора было чатыраста гадоў як памёр Ўільям Шэйкспір. Genius. Найзнакаміцейшы выдатны драматурґ, які многімі прызнаецца ці не за найлепшага…

  • -СКИЙ

    Мяне ’от такая рэч цікавіць... Чаму Расійцы, калі ня тычыцца Беларусаў, могуць перадаваць прозьвішчы сваїх-жа з канчатковым хармантам -ски:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 4 comments