Ryčard Humel (ryczard_humel) wrote,
Ryčard Humel
ryczard_humel

Мова — бясспрэчна, сыстэма, сыстэмны арґанізам. Але перабольшваць ейную сыстэмнасьць усё-такі ня варта.

Няможна (хіба што ў хвантасмаґорыї) уявіць сабе дом, дзе коміна была-б у дзьвярах, хранцускае акно ў ватэр-клязэце, а сходы вялі-б у глухі мур. Але-ж і дом з абсалютнай сымэтрыяй, у якім былі-б прытым цалкам аднолькавыя памяшканьні, — гэта таксама нікуды ня варта.

Беларуская, безумоўна, — вельмі сыстэмная мова, але, паўтаруся, ня трэба перасольваць. Мова — арґанізам ня толькі сыстэмны, але й жывы. І ў кожнай е свае "няправільныя дзейнікі". Гэта й надае мовам смак, пах зелені й ветру, дарогі пасьля дажджу.

А многія нашы пурыстыя якраз-такі, як мне падаецца, сыстэмнасьць беларускае перабольшваюць, у тым ліку й дужа паважаны мною чалавек, як я ўважаю, харужы сучаснага беларускага пурызму.

Tags: Беларуская мова
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 0 comments