Ryčard Humel (ryczard_humel) wrote,
Ryčard Humel
ryczard_humel

Ах, ну як цікава такі бывае... Чаго толькі мне не накідваюць. Я то моўны "радыкал", "люты нонкамфарміст" бывае, то "рэтраград" і "канфарміст"... Добра, калі ня ўсё гэта разам!
Дык гэтакае мяне толькі радуе, бо я не выступаю за нейкія "правапісы", чы "стандарты". Мова — стыхія. Стыхія, якая можа ў пэўнай меры быць апісанаю і НАВАТ упарадкаванаю, але трэба заўжды разглядаць — што, калі, дзе. Мова — сыстэма, сусклад, які пры гэтым не "паверыш" голаю матэматыкаю. І сыстэматызаваць яе можна, помнячы толькі: што, калі, дзе.
А вінавачаньні праціўныя, з двох бакоў — яны, акром таго, што нагадваюць мне: "трэба працаваць!", яшчэ й іграюць нейкую нотку ў маёй душы, бывае: ня ўсё так пагана, у нечым я такі ды праў (можа быць і праў)!

Любыя "ноткі" я, само-сабою, стараюся душыць, бо яны ненав’уковыя (хоць і я не нав’уковец). Але-ж... можа розныя такія ноткі й даюць таксама траха сілаў нешта рабіць у гэтым стылым сьвеце...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 0 comments